Задачи и функции

Задачи и функции на 2023/2024 учебный год

развернуть

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Суцінская базавая школа”

на 2023/2024 навучальны год

 

Мэта: стварэнне ўмоў для павышэння эфектыўнасці кіраўніцкай дзейнасці па ўдасканаленні адукацыйнага працэсу і забеспячэнні выхаваўчага асяроддзя ўстановы.

Задачы:

  1. Стварыць неабходныя ўмовы для атрымання якаснай адукацыі, забяспечваючы бяспечныя ўмовы пры арганізацыі адукацыйнага працэсу і пераемнасць на ўсіх ступенях адукацыі ў школе.
  2. Стварыць умовы для развіцця творчых здольнасцяў высокаматываваных дзяцей у працэсе даследчай дзейнасці, алімпіяднага руху праз стымуліраванне творчай інавацыйнай дзейнасці педагогаў.
  3. Удасканальваць сістэму прафарыентацыйнай работы праз сістэму вучэбных, факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыестваў.
  4. Спрыяць павышэнню ўзроўня прафесіянальнай кампетэнцыі педагогаў праз асабістае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалодванне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі.
  5. Спрыяць выхаваўчаму патэнцыялу вучэбных заняткаў па ўсіх вучэбных прадметах з мэтай фарміравання такіх якасцей, як грамадзянскасць, патрыятызм і нацыянальную самасвядомасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
  6. Ствараць абстаноўку псіхалагічнага камфорту і бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў праз удасканаленне маральна здаровых адносін у сацыяльным асяроддзі, прафілактыку правапарушэнняў непаўналетнімі, арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай працы і прапаганды здаровага ладу жыцця, стварэнне адаптыўнага асяроддзя. Навучаць законных прадстаўнікоў вучняў і выхаванцаў дзіцячага сада па пытаннях выканання бацькоўскіх абавязкаў, недапушчальнасці пагрозы жыцця і здароўя дзяцей, а таксама фарміраванню культуры сямейных адносін.
  7. Развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, навукова-метадычнае забеспячэнне навучання праз актывізацыю работы па развіццю пазабюджэтнай дзейнасці.
свернуть