План правядзення метадычных пасяджэнняў

1 пасяджэнне.  Верасень (інструктыўна-метадычная нарада)

Тэма: Асаблівасці арганізацыі і планавання сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2023/2024 навучальным годзе.

Мэта: азнаямленне з асноўнымі напрамкамі выхаваўчай работы на 2023/2024 навучальны год, з інструктыўна-метадычнымі дакументамі.

Задачы:

  1. Вывучыць інструктыўна-метадычныя дакументы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  2. Аказваць дапамогу класным кіраўнікам ва ўдасканаленні форм і метадаў арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы

 

2 пасяджэнне. Снежань (семінар практыкум)

Тэма: Выкарыстанне этычных гутарак і дыялогаў як сродак павышэння духоўна-маральнага выхавання

навучэнцаў.

Мэта: павышэнне псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці класнага кіраўніка пры арганізацыі духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў.

 

3 пасяджэнне. Сакавік (круглы стол)

Тэма: Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне - прыярытэтная задача сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы.

Мэта: развіццё ў вучняў стойкай грамадзянскай пазіцыі, выхаванне пачуццяў патрыятызму, любові да сваёй Радзімы, свайго краю; удасканаленне форм і спосабаў фарміравання развіцця ў вучняў грамадзянскай свядомасці, патрыятызму - як важнейшых духоўна-маральных і сацыяльных каштоўнасцей, высокай адказнасці і дысцыплінаванасці.

 

4 пасяджэнне. Май (метадычная студыя)

Тэма: Стан эфектыўнасці выхаваўчай працы ў школе. Маніторынг узроўню выхаванасці.

Пытанні для абмеркавання:

1. Вынікі працы МА класных кіраўнікоў за 2023/2024 навучальны год.

2. Вынікі дыягностыкі ўзроўню выхаванасці.

3. Абмеркаванне перспектыўнага планавання на 2024/2025 навучальны год.