Тэма, мэты, задачы

Тэма: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў-прадметнікаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучня сродкамі вучэбных прадметаў.

Мэта: Стварэнне ўмоў для павышэння ўзроўню  прафесійнай  кампетэнцыі  педагогаў  на аснове  бесперапыннай самаадукацыі, удасканалення прафесійных прадметна-метадычных кампетэнцый, ўкаранення ў практыку работы сучасных адукацыйных тэхналогій.

Задачы:

1. актуалізацыя і паглыбленне ведаў настаўнікаў пра сучасныя падыходы і спосабы арганізацыі самастойнай і калектыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў, удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў, авалоданне здароўезберагальнымі адукацыйнымі тэхналогіямі;

2. уключэнне настаўнікаў у дзейнасць па засваенні эфектыўных спосабаў арганізацыі, актывізацыі, кіравання і кантролю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах на вучэбных занятках і пры выкананні дамашняй работы;

3. засваенне настаўнікамі спосабаў арганізацыі навучання вучняў з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі, анлайн-узаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэрнет-рэсурсаў;

4. удасканаленне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах з улікам рэкамендацый па выніках вывучэння якасці агульнай сярэдняй адукацыі, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі;

5. метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі;

6. інфармаванне педагагічных работнікаў аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, навінках педагагічнай літаратуры.